Уладзімір Беражкоў: Для нас пытанне акрэдытацыі не закрытае

Акрэдытацыю на Алімпіяду газета "Прессбол" не атрымае. Да гэтага звялася заява міністра спорту і турызму Аляксандра Грыгарава на прэс-канферэнцыі 30 красавіка. Першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта, памочнік прэзідэнта па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцці турызму Генадзь Аляксеенка дадаў, што акрэдытацыя СМІ скончылася 29 лютага. Галоўны рэдактар "Прессбола" Уладзімір Беражкоў з выказваннямі міністра спорту не згодны:

Беражкоў: "Ну, гэта меркаванне Грыгарава. Што тут можна сказаць?.. Для нас, для газеты гэтая тэма не закрытая. Мы будзем працягваць змагацца за акрэдытацыю, і для нас гэтая тэма ніяк не можа быць закрытая".

Дарэчы, прадстаўнікоў самога спартыўнага выдання на прэс-канферэнцыю не дапусцілі.

Нагадаем, што газету "Прессбол" пазбавілі алімпійскай акрэдытацыі 28 лютага рашэннем выканкаму Нацыянальнага алімпійскага камітэта. У НАКу лічаць, што "Прессбол" парушыў дамову аб супрацоўніцтве, бо не ўзгадніў загаловак матэрыялу "Олимпийская помойка. НИИсследованный миллиард" пра злачынную дзейнасць некаторых работнікаў НДІ фізкультуры і спорту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі