Уладзімір Хвашчынскі чацвёрты раз стаў гульцом мінскага "Дынама"
Уладзімір Хвашчынскі / dinamo-minsk.by
У мінскае "Дынама" вярнуўся Уладзімір Хвашчынскі. Найлепшы футбаліст Беларусі 2022 года ўжо падпісаў кантракт, паведамляе клубная прэс-служба.
Хвашчынскаму 32 гады. У мінулым сезоне ён выступаў за "Мінск", забіў 20 галоў (другі вынік у першынстве). У мінскім "Дынама" форвард раней гуляў тройчы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.