Уладзімір Колас не верыць, што апазіцыя выбера адзінага кандыдата

9 красавіка на паседжанні з экспертамі старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька прапанаваў да канца красавіка вызначыцца з адзіным кандыдатам ад апазіцыі на прэзідэнцкія выбары.



Уладзімір Колас мяркуе, што апазіцыі не ўдасца абраць адзінага:



Колас: "Людзі, ад якіх гэта залежала, паказалі, што яны не здольныя гэта зрабіць. І цешыць сябе зноў ілюзіямі на тое, што ў іх гэта атрымаецца, я думаю, не варта. Ёсць такое паняцце — "крэдыт даверу". І гэты крэдыт даверу, на жаль, вычарпаны".



Асноўнай праблемай кіраўнік Рады інтэлігенцыі называе тое, што беларускія апазіцыйныя палітыкі не хочуць працаваць у адной камандзе.



Колас: "Вось гэтага жадання не было ні тады, калі быў "адзіны" і ўсе сабатавалі гэтага "адзінага" ціха, ні тады, калі было шмат кандыдатаў і ўсе ішлі і разрывалі гэтыя галасы. І тады, і тады не было сапраўднага адзінства, сапраўднай каманднай працы, умення прыйсці да кампрамісу, павагі да сваіх партнёраў. Каманды не было! І не трэба думаць, што гэта ўсё ў нікуды знікне".



На думку Коласа, апазіцыйныя лідары не робяць высноваў са сваіх памылак у папярэдніх выбарчых кампаніях.



Фота — ucpb.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі