Уладзімір Зяленскі надзеў вышыванку з арнаментам ад беларускай майстрыхі

Уладзімір Зяленскі​
Уладзімір Зяленскі​

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі з'явіўся на публіцы ў вышыванцы з арнаментам ад беларускай майстрыхі, заўважыў рэсурс kyky_org. Матыў для вышыўкі прыдумала Руфіна Базлава, а саму кашулю стварылі ва ўкраінскай майстэрні Indiposhiv.

Базлава родам з Гродна. У 2008-м яна паехала вучыцца на ілюстратара ў Чэхію, спачатку скончыла ўніверсітэт , затым — Акадэмію выяўленчых мастацтваў у Празе, дзе атрымала яшчэ адну спецыяльнасць — сцэнографа-лялечніка. Менавіта падчас навучання  ў Празе зацікавілася вышыўкі і арнаментамі, расказвала Руфіна ў інтэрв'ю "Нашай ніве".

Раней жанчыны не ўмелі ні чытаць, ні пісаць, таму вышыўка зрабілася іх кодам і мовай, тлумачыла Руфіна. Ёй падалася цікавай ідэя расказваць праз вышыўку гісторыі. Актыўна яна пачала працаваць у гэтай стылістыцы ў пратэсным 2020 годзе — выяўляла людзей, якія нясуць велізарны бчб-сцяг, аўтазакі, пагоню амапаўцаў за пратэстоўцамі, "дыджэяў пераменаў" і гісторыі палітвязняў. А больш яе работ можна знайсці ў Instagram.

Владимир Зеленский надел вышиванку с орнаментом от белорусского мастера
Арыгінальная вышыванка Руфіны Базлавай / https://www.instagram.com/rufinabazlova/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі