Уначы 24 кастрычніка ў Беларусі чакаецца да 7 градусаў марозу

Уначы 24 кастрычніка ў Беларусі чакаецца да 7 градусаў марозу

Уначы 24 кастрычніка ў Беларусі чакаецца ад 1 да 7 градусаў марозу. У Брэсцкай вобласці будзе ад 0 да +3 градусаў, у Мінску — каля 0. На паўднёвым-захадзе ў начныя гадзіны і раніцай чакаецца дождж, магчымы і мокры снег. Па астатняй тэрыторыі краіны пераважна без ападкаў. У дзённыя гадзіны тэмпература паветра падымецца да 7 градусаў цяпла (у сталіцы — ад +2 да +4), інфармуе БЕЛТА.

Сіноптыкі папярэджваюць, што на бягучым тыдні ў Беларусі чакаецца халоднае няўстойлівае надвор’е, з дажджамі і мокрым снегам. Першы снег у нашай краіне прагназуецца на ноч з серады на чацвер. У бліжэйшыя дні ўначы тэмпература паветра апусціцца да 6-8 градусаў марозу, удзень яна складзе 1-8 цяпла, на Брэстчыне крыху цяплей. Да канца тыдня ў Беларусі працягнуцца дажджы, будзе захоўвацца магчымасць мокрага снегу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі