Уначы ў сераду ў Беларусі месцамі будзе да -22 градусаў

Мароз і снег у студзені

Мароз і снег у студзені / pixabay.com

Уначы ў сераду, 3 студзеня, на паўднёвым захадзе, а ўдзень амаль па ўсёй Беларусі чакаецца снег, месцамі — слабая завіруха. У дзённыя гадзіны у асобных раёнах на поўдні пройдзе моцны снег. Сіноптыкі таксама папярэджваюць пра галалёдзіцу на асобных участках дарог, пра наліпанне мокрага снегу на Брэстчыне ўначы (там жа у некаторых раёнах магчымыя мокры снег і дождж).

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -2 градусаў на паўднёвым захадзе да -22 на паўночным усходзе, у дзённыя гадзіны — ад 0 на захадзе Брэсцкай вобласці да -16 на ўсходзе Віцебскай і Магілёўскай абласцей.

4 студзеня ўмовы надвор'я істотна не зменяцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі