Уначы ў "ДНР" быў замах на Паўла Губарава, ён паранены

Аднак у ноч на панядзелак на трасе Растоў-на-Доне — Данецк невядомыя абстралялі яго аўтамабіль. Пасля абстрэла машына пратараніла слуп. Губарава завезлі ў адну з клінік Растова-на-Доне, інфармуе сайт mk.ru. Яго стан ацэньваецца як стабільна цяжкі, ён знаходзіцца без прытомнасці. Асобы, якія суправаджалі Губарава, не пацярпелі, паведамляе РІА "Новости".

Нагадаем, напярэдадні Паўлу Губараву адмовілі ў рэгістрацыі ў якасці кандыдата на пасаду кіраўніка самаабвешчанай "Данецкай народнай рэспублікі".

Фота — mk.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі