Уначы ў Мінску п'яны кіроўца Land Rover разграміў 6 аўтамабіляў (фота)

Уначы ў Мінску кіроўца Land Rover разграміў 6 аўтамабіляў на вуліцы Прытыцкага. Як паведаміла БЕЛТА старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе ДАІ Фрунзенскага раёна сталіцы Алена Волчак, ён быў у стане алкагольнага ап'янення. Мужчына разганяўся на сваім аўтамабілі і тараніў легкавікі, прыпаркаваныя ў двары аднаго з дамоў.

Спачатку былі разбітыя Ford і Opel, пасля — Volkswagen, Mitsubishi, Kia і Ford

Праваахоўнікі затрымалі мужчыну, яго машыну змясцілі на штрафную стаянку. Кіроўца адмовіўся ад праходжання медыцынскага асведчання і ніяк не патлумачыў свае дзеянні. У адносінах 29-гадовага мужчыны склалі некалькі адміністрацыйных пратаколаў (за дарожна-транспартнае здарэнне і за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення).

Сайт onliner.by дадае, што кіроўца жыве ў двары дома, дзе і адбылося здарэнне. Пазадарожнік належыць яму. Раней мужчына не прыцягваўся да адказнасці за кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення.

Фота: onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі