Тры хвалі зачысткі на барыкадах у Кіеве 22 студзеня

15:50. "Сцяну вагню" падпітваюць усё новымі пакрышкамі:

15:30. Салдаты ўнутраных войскаў сталі ў ланцуг пасярэдзіне вуліцы Грушэўскага. Насупраць іх — "сцяна вагню" з падпаленых пакрышак. За імі блізу 400 пратэстоўцаў, якія гуртуюцца ў купкі і грэюцца ад вагню.

 

Людзей на Еўрапейскай плошчы амаль няма:

15:25. Украінскія медыі перадаюць, што падчас адной з зачыстак байцы "Беркута" жорстка збілі групу медыкаў.

15:13. У тэлефоне загінулага на Майдане быў нумар беларускага аддзела міліцыі.

15:00. Сітуацыя збалансавалася. Ніводны з бакоў не ідзе ў наступ. Гумовыя пакрышкі па-ранейшаму ўтвараюць над вуліцай Грушэўскага дымавую заслону. Відэа з вуліцы Грушэўскага глядзіце вы знойдзеце пад тэкстам анлайну.

14:45. З дапамогай БТР сілавікі адцягваюць з вуліцы Грушэўскага спаленыя і перагорнутыя аўтобусы.

14:38. На вуліцы Грушэўскага з'явіўся бронетранспарцёр. Ён пад'ехаў з боку ўрадавага квартала і зараз стаіць за спінамі ваўскоўцаў з ачаплення.

 

14:30. На Грушэўскага ўсё больш дыму. "Беркут" і вайскоўцы спынілі наступ, бо, верагодна, не могуць каардынаваць дзеянні. На Майдане тым часам працягваецца мітынг.

14:21. Разлік пратэстоўцаў спраўдзіўся: на Грушэўскага амаль нічога не бачна. "Беркут" і ўнутраныя войскі стаяць ланцугамі бліжэй да Еўрапейскай плошчы і пакуль не рухаюцца.

14:16. Вуліцу Грушэўскага зацягвае шчыльным дымам.

14:10. У Кіеве паранены беларускі фотажурналіст Васіль Фядосенка.

14:05. Людзі падпальваюць пакрышкі, каб ускладніць праход войскам. Бачна параненых з разбітымі галовамі, вакол якіх працуюць медыкі.

14:02. "Беркут" і ўнутраныя войскі гаспадараць на вуліцы Грушэўсакага. Сілавікі пакінулі далёка за спінай спаленыя аўтобусы, якія раней складалі пазіцыі мітынгоўцаў.

 

13:55. Людзі з Майдана падцягваюцца на вуліцу Грушэўскага, іх ужо шмат на Еўрапейскай плошчы. Шмат хто трымае ў руках палкі.

13:51. Пайшла трэцяя хваля зачысткі. Мітынгоўцы паспрабавалі вярнуць сябе пазіцыі ля аўтобусаў, але "Беркут" пайшоў у контрнаступ. На гэты раз міліцыянты хапаюць людзей, збіваюць іх і здымаюць абутак.

13:45. Новая тактыка "Беркуту" — хадзіць "туды-сюды", страляючы ў людзей гумовымі кулямі і светлашумавымі гранатамі:


13:40. Разабраўшы барыкады, “Беркут” пачаў адступаць на свае ранейшыя пазіцыі, страляючы па дэманстрантах. Людзі паступова вяртаюцца на вуліцу Грушэўскага.

13:35. Украінскія вайскоўцы і спецназаўцы разабралі барыкады і прасунуліся да Еўрапейскай плошчы, людзі адступілі.

13:30. Пасля першай атакі а 9-й гадзіне раніцы паводле беларускага часу, спецназ пайшоў наперад а 13-й. Мэта — разабраць барыкаду, якую людзі пабудавалі за апошнія гадзіны.

Міліцыянты выкарыстоўваюць гранаты са слёзацечным газам. Людзі адказваюць камянямі, але супраціўленне слабое.
 

Пасля 9-й гадзіны 22 студзеня паводле беларускага часу спецназ пайшоў у атаку на пратэстоўцаў на вуліцы Грушэўскага ў другі раз. Была разабраная барыкада, пасля чаго спецназаўцы пагналі людзей, якіх заставалася некалькі соцень чалавек. Былі затрыманыя некалькі чалавек, іх збівалі. Шмат людзей было паранена.
 
Людзі перагрупаваліся каля гатэля "Дняпро" і пайшлі ў контратаку. "Беркут" і байцы ўнутраных войскаў адступілі на ранейшыя пазіцыі, барыкада ўжо разабраная. Сярод пратэстоўцаў каля 1000 чалавек, інфармуе espreso.tv.
 
Міліцыя папярэджвае прысутных людзей пра крымінальную адказнасць за ўдзел у "масавых беспарадках".
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі