Урад Беларусі загадаў распрацаваць Праграму развіцця канкурэнцыі

Урад Беларусі загадаў распрацаваць Праграму развіцця канкурэнцыі

У 2018 годзе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю павінна распрацаваць праект Праграмы развіцця канкурэнцыі. Такую задачу перад ведамствам паставіў першы віцэ-прэм'ер Васіль Мацюшэўскі.

"Ключавая задача МАРГ на гэты год — распрацоўка Праграмы развіцця канкурэнцыі на сярэднетэрміновую перспектыву. Яна павінна ўлічваць сучасныя рэаліі эканамічнага развіцця і прадугледжваць дзейсныя крокі па развіцці канкурэнцыі", — цытуе БЕЛТА словы чыноўніка. У працы над праграмай ён прапанаваў як улічваць міжнародны досвед, так і не забываць пра патэнцыял айчынных навукоўцаў.

Урад даручыў ведамству зрабіць аб'ектыўны аналіз заканадаўства краіны ў сферы канкурэнцыі і антыманапольнага рэгулявання. Чыноўнікі мусяць выявіць нормы, якія абмяжоўваюць канкурэнцыю, вызначыць індыкатары рэгулявання асобных таварных рынкаў Беларусі.

Мацюшэўскі ўдакладніў, што трэба выпрацаваць "дарожныя мапы" па развіцці канкурэнцыі для кожнай канкрэтнай галіне. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі