Урад забараніў увоз яблык з "недружалюбных краін", але толькі не ў ліпені

Раман Галоўчанка: Колькі засталося дзён да ліпеня? / sb.by
Раман Галоўчанка: Колькі засталося дзён да ліпеня? / sb.by

Падоўжаны тэрмін дзеяння забароны на ўвоз у Беларусь з "недружалюбных краін" асобных відаў сельскагаспадарчай і харчовай прадукцыі. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. Забарона будзе дзейнічаць да 31 снежня 2023-га.

У прыватнасці, забаронены ўвоз яблык з "недружалюбных краін", але толькі не ў ліпені. Забаронены ўвоз з Літвы і Польшчы піва і слабаалкагольных напояў "з улікам вытворчасці аналагічнай прадукцыі ў Рэспубліцы Беларусь у дастатковых аб'ёмах".

Харчовыя "контрсанкцыі" Беларусі дзейнічаюць з 1 студзеня 2022-га (яны перыядычна падаўжаюцца). Іх называлі адказам на санкцыі Захаду. У "чорны спіс" трапіла прадукцыя з краін ЕС, ЗША, Канады, Вялікабрытаніі і шэрагу іншых. Гэта — мяса, каўбасы, малочная прадукцыя, садавіна і гародніна, арэхі, кандытарскія вырабы, тлушч, соль. Аднак пазбегнуць дэфіцыту не ўдалося. У выніку ўрад Беларусі "вымушана" стварыў спіс выключэнняў з харчовага эмбарга і пашыраў яго. Першым сярод іх была соль. Пасля — арэхі, яблыкі, грушы, баклажаны.

У той жа Польшчы вялікай шкоды ад харчовых контрсанкцый Беларусі не бачылі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі