Урад зноў увёў забарону на вываз з Беларусі пшанічнай мукі і грэчкі

Урад зноў увёў забарону на вываз з Беларусі пшанічнай мукі і грэчкі

Урад зноў увёў забарону на вываз з Беларусі пшанічнай мукі і грэчкі. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. У пераліку згадваецца мука з пшаніцы мяккай і спельты, крупы грубага памолу з грэчкі, грачанае зерне, гатовыя харчовыя прадукты з грэчкі.

Як паведамляе ўрадавая прэс-служба, забарона будзе дзейнічаць тры месяцы. Яна ўведзеная "у мэтах абароны ўнутранага рынку".

Часовая забарона на вываз з Беларусі пшанічнай мукі і грэчкі ўводзілася ўрадам у сакавіку на тры месяцы. Цяпер яна адноўлена. Адбылося гэта на фоне заходніх санкцый, вайны ва Украіне і "бязвізу", уведзенага для грамадзян Польшчы, Літвы. Няўжо літоўцы і палякі скупляюць у нашай краіне муку і грэчку?

Аляксандр Лукашэнка нядаўна казаў, што лепш прадукты ў запасах, чым долары ("Як аказалася, долары на хлеб не намажаш").

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі