З Беларусі забаранілі вывозіць пшанічную муку і грэчку

З Беларусі забаранілі вывозіць пшанічную муку і грэчку

З Беларусі забаранілі вывозіць пшанічную муку і грэчку. Адпаведную пастанову прыняў урад, у аўторак яна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале РБ. Адзначаецца, што забарона часовая — на тры месяцы. Яна дзейнічае на ўсе краіны, у тым ліку і Еўразійскага эканамічнага саюза (выключэнне — гуманітарная дапамога па рашэнні Саўміна).

У пераліку згадваецца мука з пшаніцы мяккай і спельты (незалежна ад краіны паходжання), крупы грубага памолу з грэчкі, грачанае зерне, гатовыя харчовыя прадукты з грэчкі.

Забарона з'явілася на фоне заходніх санкцый і вайны ва Украіне.

Грэчку забаранілі вывозіць з краіны трэці раз за апошні год, пшанічную муку — другі раз. Раней забарона таксама дзейнічала тры месяцы. Улады тлумачылі яе тым, што за межамі Беларусі кошты на грэчку і муку вышэйшыя, чым унутры. І яны не хочуць, каб нехта нажываўся, перапрадаючы беларускае за мяжой.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі