Усе квіткі на матчы БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў ужо прададзеныя

Усе квіткі на матчы БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў ужо прададзеныя

Футбольны клуб БАТЭ афіцыйна паведаміў, што распрададзеныя ўсе квіткі, якія паступілі ў продаж на хатнія матчы каманды ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў-2015/16.

9 верасня пачаўся продаж абанементаў на хатнія матчы клуба. Уладальнікі абанементаў мелі права прыярытэнага набыцця квіткоў на матчы Лігі чэмпіёнаў. Прдаж квіткоў для ўсіх астатніх стартаваў сёння а 15-й. А ўжо ў 16.15 БАТЭ паведаміў на сваім сайце, што ўсе квіткі распрададзеныя.

Тым не менш у тых, хто не паспеў купіць квіток на восеньскія гульні клуба з італьянскай "Ромай", іспанскай "Барселонай" і нямецкім "Баерам", застаецца невялікі шанец. Яны могуць купіць асобныя квіткі, калі ад часткі сваёй квоты адмовіцца УЕФА або клуб-сапернік.

У групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў БАТЭ стартуе ў сераду, 16 верасня, гасцявым матчам з "Баерам". 29 верасня клуб сустракаецца дома, у Барысаве, з "Ромай".

Фота: football.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі