Успышка кавіду пакінула Светлагорск амаль без грамадскага транспарту
У Светлагорску адмяняюцца аўтобусныя рэйсы, людзі не могуць даехаць да працы, паведамляе ranak.me.
У тым ліку работнікі не могуць трапіць на шматпакутны цэлюлозна-кардонны камбінат (ЦКК), пабудаваны за кітайскі крэдыт.
У адміністрацыі ЦКК тлумачаць, што ва ўсім вінаваты каранавірус: "На працу выйшла толькі каля 30% кіроўцаў аўтапарка".
"Нам давядзецца ў бліжэйшы час дабірацца на працу і з працы ўсімі даступнымі сродкамі, у тым ліку і на таксоўках", — дадаюць у ЦКК. І просяць супрацоўнікаў насіць маскі, бо спыняць вытворчасць нельга.
Як паведамляла Еўрарадыё, такая самая "кавідна-транспартная" праблема ўзнікла і ў Магілёве. Каб дабрацца на працу, магілёўцам дазволілі ездзіць на аўтобусах па тралейбусных праязных, а на тралейбусах — па аўтобусных.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.