"Усё, усюды і адразу" атрымаў сем "Оскараў"
"Усё, усюды і адразу" перамог ва ўсіх асноўных намінацыях / Reuters
У Лос-Анджэлесе адбылася 95-я цырымонія ўручэння ўзнагарод амерыканскай кінаакадэміі. Найлепшым фільмам прызналі "Усё, усюды і адразу" рэжысёраў Дэна Квана і Дэніэла Шайнерта. Ён перамог ва ўсіх асноўных намінацыях — агулам 7 "Оскараў".
Мішэль Йеа ("Усё, усюды і адразу") атрымала прэмію за найлепшую жаночую ролю, Брэндан Фрэйзер ("Кіт") атрымаў "Оскар" за найлепшую мужчынскую ролю.
"На Заходнім фронце без перамен" Эдварда Бергера атрымаў "Оскар" за найлепшы замежны фільм.
Найлепшым дакументальным фільмам стаў "Навальны" канадскага рэжысёра Дэніэла Роэра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.