У журы амерыканскай кінапрэміі "Залаты глобус" зноў увайшлі двое беларусаў

Беларускія крытыкі ў журы прэміі "Залаты глобус"

Беларускія крытыкі ў журы прэміі "Залаты глобус" / Golden Globe Award

Беларускія кінакрытыкі Ірэна Кацяловіч і Максім Карпіцкі трапілі ў журы прэстыжнай амерыканскай кінапрэміі “Залаты глобус”.

Яны паўдзельнічаюць у выбары найлепшых кінастужак за 2024 год. Сама прэмія пройдзе на пачатку 2025 года.

Прэмія "Залаты глобус" прысуджаецца галівудскай асацыяцыяй замежнай прэсы з 1944 года. У амерыканскай кінаіндустрыі яналічыцца другой па прэстыжнасці пасля "Оскара".

Беларускія кінакрытыкі не першы год судзяць фільма "Залатога глобуса": Кацяловіч і Карпіцкі ўваходзілі ў журы летась, а Кацяловіч была там і ў 2022 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі