Узнагародзілі мінчука, які паведаміў у міліцыю пра "гора-мастака"

Узнагародзілі мінчука, які паведаміў у міліцыю пра "гора-мастака"

У Партызанскім РУУС Мінска ўзнагародзілі Анатоля Бамбізу, які неаднаразова на працягу года "сігналізаваў" у міліцыю пра здзяйсненне адміністрацыйных правапарушэнняў. Як паведамляе minsknews.by, за гэтую дапамогу і "актыўную грамадзянскую пазіцыю" мужчына атрымаў грамату. У адным выпадку Бамбіза паведаміў пра мужчын, якія ў двары жылога дома распівалі алкаголь, і прыехаў участковы міліцыянер. У іншым выпадку ён заўважыў, як на Першамайскай вуліцы "зламыснік размалёўвае адзін з будынкаў". Анатоль Бамбіза адразу ж патэлефанаваў на "102", і на месца прыехаў нарад, які затрымаў "гора-мастака". Ці звязана гэтае затрыманне з палітыкай, не ўдакладняецца.

Летась у інтэрнэце з'явіліся даныя пра беларусаў, якія тэлефанавалі ў міліцыю са скаргамі на пратэстоўцаў і развешаную БЧБ-сімволіку. Іх назвалі "даносчыкамі-калабарантамі". У спісе ёсць і чалавек з такім жа іменем і прозвішчам, як ва ўзнагароджанага міліцыяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі