Ва Ўкраіне будзе толькі адзін участак для выбараў прэзідэнта Беларусі
Прадстаўнікі Цэнтральнай выбарчай камісіі Украіны возьмуць удзел у назіранні за выбарамі Прэзідэнта Беларусі 19 снежня 2010 года. Адпаведнае запрашэнне перадаў Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Беларусі ва Ўкраіне Валянцін Вялічка сёння старшыні Цэнтрвыбаркаму Ўкраіны Уладзіміру Шапавалу. Дарэчы, ва Ўкраіне для выбараў Прэзідэнта Беларусі будзе створаны адзін выбарчы ўчастак — на тэрыторыі дыпламатычнага прадстаўніцтва краіны ў Кіеве. Цяпер амбасада ўдакладняе спісы беларускіх грамадзян, якія знаходзяцца на консульскім уліку. Гэта робіцца для ўключэння іх у спісы выбарцаў. Раней на консульскім уліку знаходзілася 2900 беларускіх грамадзян. Супрацоўнікі дыппрадстаўніцтва павінны завершыць удакладненне спісаў да 1 снежня.
У той жа час галасаванне таксама плануецца арганізаваць і ў Крыму, на тэрыторыі санаторыя "Беларусь" — для тых беларускіх грамадзян, якія на час выбараў будуць знаходзіцца там на адпачынку.
У той жа час галасаванне таксама плануецца арганізаваць і ў Крыму, на тэрыторыі санаторыя "Беларусь" — для тых беларускіх грамадзян, якія на час выбараў будуць знаходзіцца там на адпачынку.