Ва Украіне канфіскавалі ўжо каля 130 беларускіх фураў

Ва Украіне канфіскавалі ўжо каля 130 беларускіх фураў

Ва Украіне масава канфіскуюць беларускія фуры. Пра шматлікія выпадкі канфіскацыі піша выданне, прызнанае ў Беларусі экстрэмісцкім. 

Напярэдадні паведамлялася, што 25 беларускіх фураў канфіскавалі на карысць украінскага войска ў прапускным пункце "Ягодзін". 

Паводле беларускіх журналістаў, масавыя канфіскацыі беларускіх фур пачаліся яшчэ 5 сакавіка: у Ковелі ўкраінцы затрымалі 21 фуру, затым у Чопе 32 фуры. Былі і адзінкавыя выпадкі канфіскацыі ў іншых месцах.

Агулам называецца лічба да 130 канфіскаваных машын. 

Калі груз належыць еўрапейскім кампаніям, уласнікам прапануюць забраць яго іншым транспартам. 

Каля 300 беларускіх дальнабойшчыкаў паспелі выехаць з Украіны разам з грузам у першыя дні канфлікту. У краіне застаеюцца каля сотні дальнабойшчыкаў, якіх спрабуюць эвакуяваць іх кампаніі. 

Таксама паведамлялася, што два беларускія дальнабойшчыкі былі цяжка параненыя пры авіяабстрэле ў Жытомірскай вобласці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі