Ва Украіне пагражаюць выбухамі на ГЭС і АЭС

Спецслужба сцвярджае, што "пачасціліся ананімныя пагрозы падрыву гідраэлектрастанцый, а таксама аб'ектаў атамнай энергетыкі, пашкоджанне якіх можа мець непрадбачаныя асабліва цяжкія наступствы для насельніцтва Украіны і суседніх дзяржаваў".



СБУ нагадвае, што за "захоп, разбурэнне ці пашкоджанне аб'ектаў, якія маюць важнае народнагаспадарчае ці абарончае значэнне, з мэтай аслаблення дзяржавы" зламыснікам пагражае да 15 гадоў зняволення — па артыкулах "дыверсія" і "тэрарыстычны акт".



Такое ж пакаранне чакае і парушальнікаў грамадскай бяспекі, якія запалохваюць насельніцтва, уплываюць на рашэнні дзяржорганаў ці самаўрадаў, інфармуюць украінскія СМІ.
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі