Ва Украіне памёр беларускі баец-добраахвотнік

Ва Украіне памёр беларускі баец-добраахвотнік, які быў цяжка паранены 10 жніўня ў баях пад Белакаменкай на Данбасе. Ён меў псеўданім "Тарас". Ваяваў за Украіну ў складзе Добраахвотніцкага ўкраінскага корпуса "Правы сектар". Пра месца пахавання беларуса стане вядома пазней, інфармуе Радыё Свабода.

Як вядома, на Данбасе на баку ўкраінскіх сілавікоў ваюць дзясяткі беларусаў. Ёсць нашы землякі і на баку прарасійскіх баевікоў. КДБ Беларусі папярэджваў, што іх могуць прыцягнуць да адказнасці за наёмніцтва.

Беларусы-добраахвотнікі: без грамадзянства Украіны і статуса ўцекача

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі