Ва Украіне пры падтрымцы каліноўцаў з'явілася "РокРадыёBY"

Выспа беларускага і ўкраінскага року

Выспа беларускага і ўкраінскага року / rockradioua.online

На базе інтэрнэт-пляцоўкі ўкраінскага "РокРадыё" запрацаваў радыёстрым "РокРадыёBY", на якім можна паслухаць музыку беларускамоўных сучасных і культавых гуртоў. Як паведамляе espreso.tv, заснавальнікі новага беларускага радыё — ўкраінскі радыёпрадзюсар Алег Удавічэнка і кіраўнік няўрадавай Беларускай рады культуры Сяргей Будкін. Праект узнік пры падтрымцы Палка Каліноўскага.

Па словах заснавальнікаў, вялікая колькасць прадстаўнікоў музычнай індустрыі была вымушаная пакінуць Беларусь, а вялікая колькасць твораў знаходзіцца пад забаронай. "РокРадыёBY" "імкнецца стаць пляцоўкай для такіх беларускіх музыкаў у стылі рок, а таксама для тых дзеячаў, якія падтрымліваць сапраўдную беларускасць". Новае радыё "заклікана стаць выспай беларускага і ўкраінскага року, а з часам і стартавай пляцоўкай для сумесных культурных праектаў".

Плануецца, што з часам з'явяцца навінавыя блокі — не толькі пра культурніцкія ініцыятывы, украінска-беларускія стасункі, але і гутаркі з тымі ж каліноўцамі, інфармацыя пра сітуацыю на фронце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі