Ва Украіне заявілі, што акцёру Уладзіміру Машкову не забаранялі ўезд
Ва Украіне заявілі, што расійскаму акцёру Уладзіміру Машкову не забаранялі ўезд ва Украіну. У базе СБУ на раніцу 4 ліпеня яго прозвішча не было. Раней расійскія СМІ паведамілі, што з-за забароны на ўезд Машкову зрываюцца здымкі “Ліквідацыі-2”. Гэта працяг папулярнага серыяла “Ліквідацыя”, знятага дзесяць гадоў таму ў Адэсе. Расійскі акцёр выканаў у ім ролю Давіда Гоцмана, начальніка аддзела па барацьбе з бандытызмам Адэскага крымінальнага вышуку.
Як піша “Украінская праўда”, Дзяржаўная памежная служба Украіны сцвярджае, што Уладзімір Машкоў не спрабаваў уехаць на ўкраінскую тэрыторыю. Вядома, што акцёр у 2014-2015 гадах здымаўся ў Крыме, з-за чаго яго прозвішча трапіла ў базу дадзеных на сайце “Міратворац”.