Ва ўкраінскім Крэменчугу абвясцілі жалобу па забітым мэры

Як перадае карэспандэнт УНІАН, рашэнне аб абвяшчэнні жалобных дзён прынятае сёння на экстраным паседжанні гарвыканкаму. Згодна з рашэннем, у часе жалобы дзяржаўныя сцягі павінны быць прыспушчаныя, забаўляльныя мерапрыемствы ў горадзе — адмененыя.

Сёння раніцай каля 10.00 мэр Крэменчуга (Палтаўская вобласць) быў застрэлены, калі выехаў на сваёй машыне з дому. Ад атрыманых раненняў ён сканаў на месцы.

У свеце спорту Алег Бабаеў быў вядомы як прэзідэнт палтаўскага футбольнага клуба “Ворскла”.

Фота: pentagon.in.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі