Ва ўкраінскім войску тэстуюць першыя партыі жаночай ваеннай формы

Украінкі на абароне радзімы / https://www.facebook.com/reznikovoleksii
Украінкі на абароне радзімы / https://www.facebook.com/reznikovoleksii

Ва ўкраінскім войску тэстуюць першыя партыі жаночай ваеннай формы. Пра гэта паведаміў міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў. Ён піша, што форму атрымалі жанчыны, якія служаць у некалькіх брыгадах.

Рэзнікаў паведаміў, што на сённяшні дзень ва ўкраінскім войску служыць 41 тысяча жанчын (яшчэ 19 тысяч — цывільныя працаўніцы), з якіх 5 тысяч непасрэдна ўдзельнічаюць у баях на фронце. "Да гэтага часу даволі востра стаяла пытанне наяўнасці адпаведных адзення і бялізны", — піша міністр. Аднак з удзелам грамадскіх актывістаў Мінабароны некалькі месяцаў працавала над узорамі жаночай ваеннай формы, вывучаючы досвед іншых краін. У выніку былі выраблены два варыянты, якія будуць даследавацца падчас "эксперыментальнага нашэння ў вайсковых частках". Яны будуць дапрацоўвацца з улікам заўваг і пажаданняў. Далей узор жаночай ваеннай формы афіцыйна зацвердзіць міністр абароны.

Аляксей Рэзнікаў паведаміў таксама, што ўжо ідзе праца над эксперыментальнай бронекамізэлькай. А ў пачатку наступнага года Мінабароны пачне працаваць над абуткам.

Ва ўкраінскім войску тэстуюць першыя партыі жаночай ваеннай формы
t.me/censor_net

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі