Ва ўніверсітэце транспарту — 10 выпадкаў COVID-19
10 выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй выяўленыя ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту ў Гомелі. Пра гэта распавёў прарэктар па вучэбнай рабоце Мікалай Казакоў.
Па яго словах, першы выпадак каранавіруса быў выяўлены 13 траўня. Цяпер хварэюць сем студэнтаў і тры супрацоўнікі. "Гэта студэнты ваенна-транспартнага, механічнага, электратэхнічнага факультэтаў і ПГС. Хлопчыкі могуць быць заражаныя сваякамі, якія працуюць у медыцынскіх установах", — перадаюць "Моцныя навіны" словы прарэктара.
Казакоў запэўнівае, што кантакты першага ўзроўню адразу пайшлі на самаізаляцыю. А вось студэнты ваенна-транспартнага факультэта жывуць у казарме ў інтэрнаце. "Іх прымаюць у медыцынскія ўстановы як кантакты першага ўзроўню. Санстанцыя на факультэце ваеннага транспарту адразу дэзінфікуе ўсе памяшканні і паверхні", — удакладніў ён.
Сярод супрацоўнікаў на COVID-19 захварэлі кіроўца, супрацоўнік бібліятэкі і выкладчык. Усе іх калегі здавалі тэсты і атрымалі адмоўны вынік.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.