Ва ўрочышчы Курапаты прайшло традыцыйнае памінанне ахвяр сталінізму

Удзельнікі пад бел-чырвона-белымі сцягамі ўсклалі кветкі да памятных знакаў, запалілі лампады, ушанавалі хвілінай маўчання памяць ахвяр таталітарызму, правялі малебен за цяперашніх беларускіх палітзняволеных, выканалі духоўны гімн "Магутны Божа", паведамляе БелаПАН.

Дэмакратычны актывіст Ганна Шапуцька зачытала ўрывак з артыкула філосафа Уладзіміра Мацкевіча "Не трэба баяцца страху — яго трэба пераадольваць".

Актывіст МГА "Малады фронт" (Чэхія) Ганна Шаруба адзначыла, што Курапаты з'яўляюцца "месцам агульнага смутку для ўсіх беларусаў". Яна выказала шкадаванне, што святкаванне Дня Волі 25 сакавіка "было азмрочана чарговымі ганебнымі судовымі прыгаворамі", у тым ліку Дзмітрыю Дашкевічу і Эдуарду Лобаву, якія не раз удзельнічалі ў памінанні ў Курапатах".

Актывіст аргкамітэта па стварэнні руху салідарнасці "Разам" Таццяна Уласенка назвала Курапаты "вельмі светлым і самым страшным месцам, таму што ў гэтым урочышчы, намоленым людзьмі, ляжыць цвет беларускай нацыі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі