Ва Уздзе дзеля выратавання ката абясточылі дом (фота)

Ва Уздзе выратавальнікі прыйшлі на дапамогу кату, які трапіў у электрашчытавую ў пад’ездзе жылога дома. Інфармацыя пра інцыдэнт паступіла ў МНС ад жыхароў шматкватэрнага дома — яны нічым не маглі дапамагчы звярку і па інструкцыі дыспетчара знаходзіліся на бяспечнай адлегласці ад электрашчытавой.

Дзеля выратавання ката супрацоўнікам МНС і электрыку давялося часова абясточыць дом, а потым разабраць электрашчыт. У выніку спецаперацыі перапалоханы кот выбраўся на волю жывым і здаровым — пад апладысменты жыхароў яго перадалі гаспадыні. Як высветлілася, коцік жыў у суседнім доме, паведамляе прэс-служба МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі