Вацлаў Гавел: НАТА мусіць заканчвацца на беларуска-расійскай мяжы
НАТА ў будучыні мусіць уключыць Беларусь і Ўкраіну ў свае сябры. Такое меркаванне выказаў экс-прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавел у інтэрв'ю Чэшскаму радыё. Гавел лічыць, што альянс не можа ўвесь час пашырацца, але Беларусь і Ўкраіну варта было б прыняць у свае сябры, НАТА мусіць заканчвацца на беларуска-расійскай і ўкраінска-расійскай мяжы.
Экс-прэзідэнт Чэхіі не выключае, што гэта адбудзецца пасля таго, як Беларусь пазбавіцца дыктатуры, а ва Ўкраіне спыняцца закалоты ва ўладзе, інфармуе БелаПАН.
Экс-прэзідэнт Чэхіі не выключае, што гэта адбудзецца пасля таго, як Беларусь пазбавіцца дыктатуры, а ва Ўкраіне спыняцца закалоты ва ўладзе, інфармуе БелаПАН.