Вадзім Галыгін і гурт "Ленінград" знялі беларускамоўны кліп да 8 Сакавіка
Да Міжнароднага дня жанчын актор Вадзім Галыгін разам з расійскім гуртом "Ленінград" выпусціў кліп, які так і называецца — "8 Сакавіка".
Акрамя самога Галыгіна і лідара "Ленінграда" Сяргея Шнурава ў кліпе зняўся кіраўнік ансамбля "Сябры" Анатоль Ярмоленка.
У першых кадрах кліпа героі размаўляюць на трасянцы, потым жаночы хор спявае песню па-беларуску. Тэкст суправаджаецца рускамоўным перакладам, які часам істотна разыходзіцца з гукавым варыянтам.
УВАГА! У КЛІПЕ ВЫКАРЫСТОЎВАЕЦЦА НЕНАРМАТЫЎНАЯ ЛЕКСІКА!