Вадзім Скрыпчанка стаў галоўным трэнерам "Тарпеда-БелАЗ"

Вадзім Скрыпчанка стаў галоўным трэнерам "Тарпеда-БелАЗ"

Беларускі спецыяліст Вадзім Скрыпчанка прызначаны галоўным трэнерам футбольнага клуба "Тарпеда-БелАЗ" з Жодзіна. Кантракт з ім разлічаны на два гады. Летась з камандай працаваў Алег Кубараў, яна заняла ў чэмпіянаце толькі пятае месца.

Скрыпчанку 43 гады. Ён — былы футбаліст, з 2007-га быў у трэнерскім штабе БАТЭ, а пасля стаў галоўным трэнерам футбольнага клуба "Мінск" (2011-2013), выйграў з ім Кубак Беларусі.

У 2013-м разам з Віктарам Ганчарэнкам Вадзім Скрыпчанка з'ехаў на працу ў Расію. Спачатку быў яго памочнікам, а пасля самастойна трэніраваў "Урал", "Крылы Саветаў", "Анжы". Апошнім яго месцам працы быў клуб "Арарат-Арменія", у якім прабыў няпоўныя два месяцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі