Пуцін аб’явіў пра “частковую мабілізацыю” і планы не спыняць вайну ва Украіне, а Лукашэнка заявіў пра падтрымку ўсіх пуцінскіх планаў. Што пагражае новымі эканамічнымі санкцыямі як для Расіі, так і для Беларусі. І пагаршэннем узроўню жыцця беларусаў, сцвярджаюць эканамісты.
Выратуе ці пахавае эканоміку перавод яе на ваенныя (мабілізацыйныя) рэйкі? Якія перспектывы ў беларускага бізнесу за мяжой і як новыя рэаліі на гэтыя перспектывы ўплываюць? “План Маршала” ад ЗША, гарантыйны фонд для беларускага бізнесу ад ЕС і пазіцыя МВФ — што яны азначаюць для Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч.