Валерый Цапкала заяўляе, што сабраў 119 тысяч подпісаў
Ініцыятыўная група Валерыя Цапкалы сабрала 119 тысяч подпісаў за яго вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты.
"Па выніках выходных мы дасягнулі выніку ў 119 тысяч подпісаў, але збор працягваецца", — распавёў парталу TUT.by прадстаўнік групы Андрэй Ланкін.
Сам экс-кіраўнік ПВТ працягвае паездкі па рэгіёнах. У яго найбліжэйшых планах — Віцебск і Віцебская вобласць.
Для рэгістрацыі кандыдата ў прэзідэнты патрэбна 100 тысяч подпісаў. Міхаіл, Орда, кіраўнік ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі, некалькі дзён таму заявіў, што сабрана каля мільёна подпісаў. Увечары 7 чэрвеня Віктар Бабарыка паведаміў, што за яго сабрана 167 тысяч подпісаў.
У іншых удзельнікаў прэзідэнцкай гонкі карціна наступная:
Сяргей Чэрачэнь — 75 тысяч подпісаў;
Наталля Кісель — 74 тысячы подпісаў;
Ганна Канапацкая — 72 тысячы подпісаў;
Андрэй Дзмітрыеў — больш за 60 тысяч подпісаў.
Збор подпісаў завяршаецца 19 чэрвеня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.