Вандалы сарвалі памятныя шыльды з помніка "Катынскі крыж" у Гродне
Помнік пасля прыходу вандалаў / https://www.facebook.com/mark.zanevskij
Вандалы сарвалі памятныя шыльды на польскай і беларускай мове з помніка "Катынскі крыж" у Гродне на Вайсковых могілках. Фота і відэа змясціў у Facebook Марэк Занеўскі з непрызнанага ўладамі РБ "Саюза палякаў". "Барацьба з польскасцю ў Беларусі працягваецца", — піша ён.
Помнік быў усталяваны яшчэ ў савецкія часы — у 1989 годзе ў памяць жыхароў Гродзеншчыны, якія сталі ахвярамі сталінскіх катаў у Катыні. Сярод расстраляных афіцэраў-ваеннапалонных былі і палякі, і беларусы.
З пачатку лета ў Беларусі ўлады арганізавалі серыю знішчэнняў магіл і помнікаў байцоў польскай Арміі Краёвай. Мэтанакіраванай акцыяй рэжыму Аляксандра Лукашэнкі назваў знішчэнне польскіх месцаў памяці ў Беларусі польскі МЗС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.