"А вашы супрацоўнікі не кітайцы?" Як каранавірус б'е па беларускім бізнесе

intex-press.by
intex-press.by

Каранавірус сёння — галоўны ньюсмейкер Беларусі. Але да 28 лютага гэта былі навіны з замежнай рубрыкі, а цяпер, калі інфекцыю знайшлі ў іранскага студэнта БНТУ, гэта ўжо наша справа, родная.

З аптэк зніклі медыцынскія маскі, студэнтаў БНТУ адправілі на дыстанцыйнае навучанне, у рэгіёнах людзі скардзяцца, што не могуць праверыцца на кітайскі вірус... Хтосьці працягвае жыць як нічога і не было: адзін выпадак (ці ўсё ж такі тры?) — яшчэ не эпідэмія. А хтосьці паддаецца паніцы і перакройвае расклад, каб менш выходзіць з дому, а то і адмяняе даўно запланаваныя справы.

Як навіны пра з'яўленне ў Мінску каранавіруса адбіліся на беларускім бізнесе? З гэтым пытаннем Еўрарадыё звярнулася да прадстаўнікоў розных сфер прадпрымальніцтва.

 

 

"Хочам рускіх ці беларусаў"

“А ваши сотрудники не китайцы?” Как коронавирус бьёт по белорусскому бизнесу

Дырэктар клінінгавай кампаніі "Чысты кіт" Іван Шыла расказвае Еўрарадыё, што 28 лютага — у дзень, калі каранавірус афіцыйна прыйшоў у Беларусь, кліенты масава адмаўляліся ад прыборкі.

"У пятніцу людзі адмянялі заказы: як на саму пятніцу, то-бок дзень у дзень (гэта вельмі рэдкая з'ява), так і ў наступныя дні. У пятніцу кожныя 10 хвілін прыходзілі апавяшчэнні "Кліент адмяніў заказ". Але ў суботу ўжо стала ўсё нармальна, гэта значыць усплёск адмененых заказаў пратрымаўся ўсяго дзень".

За дзень было адменена каля 10% заказаў. Паводле слоў Шылы, гэта — шмат: звычайна ў месяц адмяняюць усяго 2% заказаў.

Шыла таксама адзначыў, што ў апошнія дні былі выпадкі, калі кліенты па тэлефоне цікавіліся нацыянальнасцю клінера, які да іх прыйдзе:

"Відаць, бачыць сярод тых, хто ў іх прыбіраецца, кітайцаў або іранцаў яны не хацелі, а хацелі (цытата): рускіх ці беларусаў. Гэта былі дзіўныя два званкі — дзве жанчыны, — і мы ім растлумачылі, што задаваць пытанні пра нацыянальнасць нашых супрацоўнікаў некарэктна".

 

    

Рэпетытары працуюць у звычайным рэжыме (пакуль што)

“А ваши сотрудники не китайцы?” Как коронавирус бьёт по белорусскому бизнесу

Сузаснавальнік адукацыйнага цэнтра "100 балаў" Яўген Лівянт кажа, што заняткі ў рэпетытараў пакуль што ідуць у звычайным рэжыме. На мяжы зімы і вясны школьнікі шмат хварэюць кожны год. Але масавай адмовы бацькоў адпраўляць сваіх дзяцей да рэпетытараў з-за каранавіруса пакуль не назіраецца.

 

"Сказаць, што адбылося нешта кардынальнае, мы не можам, таму што ў лютым дзеці і так хварэюць (нейкі вірусяра ходзіць акрамя гэтага). А сказаць, адаб'ецца на нас гэта [паніка з-за каранавіруса. — Еўрарадыё] або не, можна будзе праз некалькі дзён. Сітуацыя пакуль няпэўная. Калі яна будзе пагаршацца, то, відавочна, яна негатыўна адаб'ецца на нашым бізнесе. Панікі няма, але напружанасць у паветры лунае", — кажа Яўген Лівянт.

 

"У мяне адэкватныя кліенты — заняткі не адмяняюць"

“А ваши сотрудники не китайцы?” Как коронавирус бьёт по белорусскому бизнесу

Джазмен і ўдзельнік гурта "Крамбамбуля" Павел Аракелян у вольны ад музыкі час — трэнер у "мацоўні". У панядзелак, сераду і пятніцу яго можна сустрэць у фітнес-клубе "Аквамарын". Па яго назіраннях, у пятніцу, 28 лютага, людзей было менш на працэнтаў 25-30, чым звычайна.

"У зале было людзей адчувальна менш. Сёння панядзелак — паглядзім, як будзе. Але я заўсёды ганарыўся тым, што мае кліенты — людзі даволі адэкватныя, і з-за страху на штосьці захварэць яны заняткі не адмянялі", — расказвае Еўрарадыё Павел Аракелян.

Аракелян таксама адзначыў, што ў апошнія дні перасталі хадзіць людзі з недамаганнямі, што, хутчэй, плюс для ўсіх:

"Існуе такое меркаванне, што зараз прыйду і разыдзецца [недамаганне. — Еўрарадыё]: калі ёсць тэмпература, то пазаймаюся — і яна пройдзе. Але лепш не рызыкаваць здароўем навакольных. Часцей за ўсё гэта і было рассаднікам нейкага віруса".

 

Беларусы смяюцца з каранавіруса

“А ваши сотрудники не китайцы?” Как коронавирус бьёт по белорусскому бизнесу

Беларускі стэндап-клуб "StandUp Comedy Hall", які працуе штодня, змяшчае да 130 гледачоў. У пятніцу і суботу тут за вечар праходзіць па два мерапрыемствы, гэта значыць пры поўнай зале ва ўстанову заходзіць мінімум да 260 чалавек.

Дырэктар клуба Павел Радзевіч прызнаецца, што 28 лютага гледачоў было менш, чым звычайна. Але не звязвае гэта з панікай вакол каранавіруса:

"На суботу і нядзелю людзі дакуплялі білеты ў дні мерапрыемстваў — ужо пасля навіны пра тых, хто захварэў. Народу было бітком".

 

 

Камусьці не да песень

“А ваши сотрудники не китайцы?” Как коронавирус бьёт по белорусскому бизнесу

Мікіта Найдзёнаў — не толькі беларускі музыка і сонграйтар, але і арганізатар музычнага паб-квіза "Сам Шазам". У эфіры Еўрарадыё ён прызнаецца, што навіны пра каранавірус адбіліся (хоць і нязначна) на колькасці ўдзельнікаў мерапрыемства: "У нас учора [1 сакавіка. — Еўрарадыё] быў квіз, і тры каманды адмовіліся ўдзельнічаць. Сказалі: "Соры, але каранавірус — нічога асабістага".

Зрэшты, шоўмен тут жа паварочвае ўсё на жарт: "Мы звычайна праводзім "Сам Шазам" у "Брукліне" [клуб у Мінску. — Еўрарадыё], які знаходзіцца побач з "Каронай" [гіпермаркет у Менску. — Еўрарадыё]. Магчыма, пабаяліся, што там будзе нейкі каранавірус".

 

Шэф, два лічыльнікі! (Спойлер: не)

Дактары рэкамендуюць беларусам устрымацца ад наведвання масавых мерапрыемстваў. Па логіцы рэчаў і перасоўвацца па горадзе ў гэты нялёгкі час лепш не на грамадскім транспарце, дзе злавіць заражаны чых можна ад кожнага пасажыра, а на таксі?

Аднак тэорыя Еўрарадыё не пацвердзілася. Дырэктары дзвюх мінскіх службаў таксі расказалі нам, што ў апошнія дні ніякіх змен у іх рабоце не адбылося. Колькасць заказаў не павялічылася і не паменшылася.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі