Васіль Хамутоўскі абурыўся статусам палітвязня

Васіль Хамутоўскі / ФК "Дынама-Брэст"
Васіль Хамутоўскі / ФК "Дынама-Брэст"

Былы брамнік беларускай зборнай Васіль Хамутоўскі абвінаваціў праваабаронцаў у "інфармацыйным шуме" і папрасіў не лічыць яго палітвязнем. Спартовец, асуджаны на два гады хатняй хіміі, апублікаваў у Інстаграме відэазварот.

"Хачу звярнуцца да тых, хто без згоды мяне, маіх родных, за дзень да суда прызналі палітвязнем. Калі вы лічыце сябе праваабаронцамі, то павінны дапамагаць людзям, а не ствараць інфармацыйны шум за дзень да суда без згоды родных і блізкіх. Прашу не лічыць мяне палітзняволеным", — заявіў Хамутоўскі.

Як распавядала Еўрарадыё, 29 снежня Хамутоўскага асудзілі паводле артыкула 342 КК ("Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак"). Перад тым праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

У 2020-м спартовец падпісаў ліст супраць гвалту і за сумленныя выбары. Потым з'ехаў з краіны. Хамутоўскага затрымалі 30 верасня калі ён прыехаў у Беларусь на лячэнне. Спярша яму прысудзілі адміністрацыйны арышт, а потым пачалі крымінальную справу. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі