Васіль Уткін назваў гульцоў БАТЭ "анучамі"
Вядомы расійскі каментатар рэзка ахарактарызаваў гульню БАТЭ з данецкім "Шахцёрам" у Лізе чэмпіёнаў.
Нагадаем, што барысаўскі футбольны клуб прайграў з лікам 0:7.
У сваім твітары Уткін напісаў: "Можна прайграваць па-буйному, можна гуляць дрэнна, памыляцца — анучай быць нельга. А сёння я бачыў менавіта анучы. Прабачце, не стрымаўся".