Васіля Парфянкова ў Кіеве пасадзілі пад хатні арышт
24 лютага Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева вызначыў меру стрымання Васілю Парфянкову — хатні арышт на 2 месяцы, інфармуе Радыё "Свабода". Як удакладняе gordonua.com, гэта будзе кругласутачны хатні арышт. Акрамя таго, Парфянкоў будзе павінен насіць электронны бранзалет.
Раней паведамлялася, што былы беларускі палітвязень Васіль Парфянкоў затрыманы за ўдзел у пагроме расійскіх банкаў у Кіеве. Акцыю зладзіў 20 лютага Добраахвотніцкі корпус "Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў".
Былога беларускага палітвязня арыштавалі ў Кіеве, яму пагражае турма
Парфянкоў з'ехаў з Беларусі і прымаў удзел у баях у зоне Антытэрарыстычнай аперацыі на баку афіцыйнага Кіева. Ён адным з першых замежных добраахвотнікаў атрымаў украінскае грамадзянства.