Ватыкан: Гуджэроці перадаў заклапочанасць Папы Францішка сітуацыяй у Беларусі
Арцыбіскуп Клаўдыа Гудэжроці накіраваны ў Беларусь, каб выказаць заклапочанасць Папы Францішка сітуацыяй у нашай краіне. Пра гэта італьянскім журналістам паведаміў кіраўнік прэс-службы Святога Пасаду Матэа Бруні.
"Я магу пацвердзіць, што сёння раніцай у 9:30 (паводле рымскага часу) Мансіньёр Клаўдыа Гуджэроці, былы нунцый у Беларусі, у якасці спецыяльнага пасланніка Святога Айца, сустрэнецца з прэзідэнтам Беларусі спадаром Аляксандрам Лукашэнкам, каб выказаць заклапочанасць і трывогу Святога Айца ў сувязі з актуальнай сітуацыяй у краіне", — прыводзіць яго словы сайт catholic.by.
Сустрэчы арцыбіскупа Гуджэроці з Аляксандрам Лукашэнкам адбылася 17 снежня. Дэталі размовы не паведамляюцца. Вядома толькі, што беларускі кіраўнік запрасіў Папу Францішка прыязджаць у выпадку хваробы.
На пачатку снежня Святлана Ціханоўская накіравала Папу Францішку адкрыты ліст з просьбай падтрымаць беларусаў, якія пяты месяц выходзяць на мірныя пратэсты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.