Вецер у аўторак пакінуў без святла больш за 200 населеных пунктаў

Вецер у аўторак пакінуў без святла больш за 200 населеных пунктаў

203 населеных пункты ў Беларусі заставаліся без электрычнасці 30 студзеня. Як паведамляе прэс-служба МНС, прычынай гэтага стаў моцны парывісты вецер. Адключэнні электрычнасці аператыўна выпраўляліся рамонтнымі брыгадамі. Па стане на 6.00 раніцы 31 студзеня без электрычнасці заставаўся толькі адзін населены пункт.

Парывы ветру ў аўторак у нашай краіне дасягалі 21 метра за секунду. Стыхія пашкодзіла дах кацельні на тэрыторыі дзіцячага садка і сярэдняй школы ў вёсцы Палічын Любанскага раёна Міншчыны. Пацярпелых пры інцыдэнце няма. Вядуцца аднаўленчыя работы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі