Ветэраны "Альфы" заклікалі сілавікоў прытрымлівацца прынцыпаў законнасці

Ветэраны "Альфы" заклікалі сілавікоў прытрымлівацца прынцыпаў законнасці

Мінскае аддзяленне ветэранаў спецпадраздзялення групы "Альфа" пры грамадскім аб'яднанні КДБ "Гонар" выступіла з заявай наконт сітуацыі ў Беларусі, піша TUT.by.

У сваёй заяве ветэраны "Альфы" рашуча асудзілі супрацьпраўныя гвалтоўныя дзеянні і самавольства супраць мірных грамадзян. На іх думку, гэтым пазеям трэба даць прававую ацэнку, а вінаватых прыцягнуць да адказнасці ў адпаведнасці з беларускімі законамі.

Да супрацоўнікаў органаў бяспекі і правапарадку экс-сілавікі звярнуліся з наступнымі словамі: "Звяртаемся да кіраўнікоў і супрацоўнікаў органаў бяспекі і правапарадку, камандзіраў спецпадраздзяленняў прытрымлівацца прынцыпу законнасці ў сваіх дзеяннях, памятаць пра адказнасць за яго парушэнне, свята захоўваць вернасць прысязе беларускаму народу і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь".

Паводле некаторых звестак, беларускія ўлады выкарысталі спецназ КДБ "Альфа" пры разгоне пратэстаў у Мінску на мінулым тыдні. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі