Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс жорстка раскрытыкаваў Еўропу

Джэй Дзі Вэнс / Reuters
Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс жорстка раскрытыкаваў Еўропу. Выступ палітыка на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы быў прысвечаны "праблемам з правамі чалавека" ў Еўрасаюзе і Вялікабрытаніі.
На пачатку выступу Вэнс сказаў, што найбольш яго хвалюе не пагроза Расіі ці Кітая: "Я больш за ўсё хвалююся за пагрозу знутры".
Вэнс крытыкаваў адмену выбараў у Румыніі, жаданне ЕС рэгуляваць сацсеткі (асабліва Твітар) і тое, што ў Швецыі асудзілі чалавека, які спаліў Каран.
Таксама ён крытыкаваў барацьбу з дэзынфармацыяй, бо сказаў, што гэта "выкарыстоўваецца, каб змагацца з іншым меркаваннем":
"Вы скардзіцеся, што Расія паўплывала на вынікі выбараў у Румыніі, набываючы рэкламу ў сацыяльных сетках. Але што гэта за дэмакратыя ў вас, якую могуць разбурыць пара дзясяткаў тысяч долараў?"
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.