Віцэ-спікера эстонскага парламента не пусцілі ў Беларусь
Віцэ-спікера парламента Эстоніі Ханна Пеўкура неўпусцілі ў Беларусь. У аэрапорце палітык даведаўся, што знаходзіцца ў "чорным спісе" на ўезд у нашу краіну.
У жніўні 2020-га ён у ліку іншых дэпутатаў парламента падпісаў заяву ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі.
Таксама Пеўкур — прэзідэнт валейбольнага саюза Эстоніі. Ён ляцеў у Мінск менавіта ў гэтым статусе, каб падтрымаць жаночую валейбольную зборную Эстоніі. Дарэчы, запрашэнне Пеўкуру было накіраванае афіцыйна — ад імя Валейбольнага саюза нашай краны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.