Віцебскі кур'ер зачыніў сябе сам?

6 ліпеня з'явілася паведамленне аб блакаванні сайта газеты "Віцебскі кур'ер". Як распавяла тады Вольга Карач, адзін з акцыянераў газеты, сайт быў заблакаваны з-за ўказу №40, таму што ўладальнікі не падалі заяўку на рэгістрацыю. "Белтэлекам" даў афіцыны адказ на гэтую заяву. Згодна з ёю, сход акцыянераў выдання сам вырашыў спыніць супрацоўніцтва з "Белтэлекам", на хостынгу якога мясціўся сайт выдання.

Пазней у інтэрнэце з'явіліся і афіцыйныя дакументы, праўда з замазанымі прозвішчамі.

Вольга Карач распавяла Еўрарадыё, што пра сход нічога не ведала і не была туды запрошаная, хаця з'яўляецца акцыянерам і мае 30 адсоткаў акцый.

Вольга Карач: "Шчыра кажучы, я ў шоку. Той дакумент які яны дэманструюць, там прозвішчы замазаны, але зразумела, што гаворка ідзе пра акцыянераў, якія маюць толькі 40 працэнтаў акцый. У такім выпадку пратакол проста незаконны і не мае юрыдычнай сілы".

Такія рашэнні, па яе словах прымаюцца агульным сходам акцыянераў, калі за прагаласуе больш за 50%.

Па словах Вольгі Карач і згодна з дакументамі, сходзе прысутнічалі толькі два акцыянеры, што маюць 10 і 30 адсоткаў акцый. Самой Карач і Ўладзіміра Базана, якія маюць па 30%, на сходзе не было.

Вольга Карач: "Я не ведала пра сход, хаця з'яўляюся акцыянерам з моманту, калі набыла акцыі. Не ведаў пра сход і Ўладзімір Базан. Тое што ён знаходзіцца за межамі краіны, не дае права пазбаўляць яго акцый".

На думку Вольгі Карач, зрабіць такі крок акцыянераў прымусілі, бо самі яны такога зрабіць не маглі.

Вольга Карач: "Я ведаю гэтых людзей і паважаю іх. Мы размаўлялі з Іскібаевым два тыдні таму (акцыянер, які мае 30 працэнтаў — ЕРБ) і ён нічога мне не казаў пра магчымае закрыццё сайта. Ён шмат сіл уклаў у газету, але ў яго ёсць бізнэс, і яму ёсць што губляць. Таму я думаю, што на іх быў аказаны ціск, каб зачыніць сайт".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі