Відэа: хуткасны цягнік заваліў снегам пасажыраў на пероне
Хуткасны цягнік заваліў снегам пасажыраў на пероне. Здарэнне адбылося на вакзале ў амерыканскім горадзе Райнкліф пасля таго, як там прайшоў снежны шторм. Чыгунка была засыпаная снегам і цягнік на высокай хуткасці яе ачысціў. Пры гэтым снег накрыў перон і людзей, якія там заставаліся.