Відэа падзення беларускай біятланісткі Ірыны Крыўко

13 сакавіка ў фінскім Канціялахці на чэмпіянаце свету па біятлоне прайшла жаночая эстафетная гонка. Беларуска Надзея Пісарава, якая ішла 12-й, перадавала эстафету Ірыне Крыўко. Яна аб'ехала Іру злева і апынулася на некалькі метраў наперадзе. Крыўко пацягнулася, каб атрымаць эстафету і... упала. На шчасце, беларускую зборную не дыскваліфікавалі, паколькі, верагодна, кантакту біятланістак не было, і за гэта маглі ўжыць санкцыі.

Ірына Крыўко, дарэчы, выдатна прайшла сваю дыстанцыю, бездакорна адстралялася, перадавала эстафету Дар'і Домрачавай на 6-й пазіцыі. На жаль, у выніку беларуская зборная была толькі сёмай. А выйгралі эстафету немкі.

Беларускія біятланісткі занялі ў эстафеце на чэмпіянаце свету 7-е месца (хроніка гонкі)

Домрачава ў Мінску ездзіць на BMW коштам да 124 тысяч еўра (фота, відэа)

14 сакавіка пройдзе мужчынская эстафета, пачатак у 18.30.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі