Відэа, як мінчукі дапамагалі "замежніку" перакладаць запіску з беларускай мовы
Беларускі музыка Андрусь Такінданг пад выглядам "замежніка Габрыэля Калеандра" на мінскіх вуліцах прасіў людзей дапамагчы перакласці запіску з беларускай мовы, якую яму скінулі па электроннай пошце беларускія сябры. У ёй тлумачылася, як трэба прайсці ў пэўны будынак. Некаторыя словы ставілі маладых людзей у тупік. Яны не маглі зразумець, што значыць "на рагу", "бэз" (была версія, што гэта... бяроза ці "нейкая трава"), "плот" (была версія, што гэта... мост) і нават карысталіся гугл-перакладчыкам.
Андрусь Такінданг аднак лічыць, што эксперымент "Мова нанова" (бясплатных курсаў беларускай мовы) атрымаўся. "Мінчукі збольшага ведаюць беларускую мову, застаецца толькі пачаць на ёй размаўляць", — робіць выснову музыка.