Відэа з канцэрта Лявона Вольскага ў Гомелі
З'явілася відэа канцэрта Лявона Вольскага, які 10 верасня прайшоў у Гомелі на адкрытай пляцоўцы сядзібы грамадcка-палітычнага цэнтра. Як піша ў Facebook Андрэй Стрыжак, прыйшло каля 300 чалавек.
"Негледзячы на тое, што Лявону відавочна было цяжкавата пець (ён скардзіўся на хворае горла), усе дзве гадзіны+ адзін выхад на біс, музыка трымаў публіку за каўнер. Ад "Народнага альбома" да "Грамадазнаўства" і ад "НРМ", да "Крамбамбулі", — напісаў Стрыжак.