Віктар Ганчарэнка — найлепшы футбольны трэнер Беларусі 2016 года

Віктар Ганчарэнка — найлепшы футбольны трэнер Беларусі 2016 года

Віктар Ганчарэнка — найлепшы футбольны трэнер Беларусі 2016 года. Пра гэта было абвешчана на цырымоніі "Зорны мяч-2016", якая прайшла ў панядзелак у Мінску ў PrimeHall. У традыцыйным апытанні, праведзеным беларускімі спартыўнымі журналістамі і футбольнымі спецыялістамі, Ганчарэнка, галоўны трэнер расійскага клуба "Уфа", набраў 135 галасоў. На другім месцы — Аляксандр Ермаковіч, галоўны трэнер БАТЭ — 53, на трэцім — галоўны трэнер "Мінска" Георгій Кандрацьеў — 40 галасоў. Летась найлепшым трэнерам нашай краіны быў названы Ермаковіч.

Віктар Ганчарэнка паспяхова працуе з "Уфой", якая займае ў расійскім чэмпіянаце 8-е месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі